Прадпрыемства - адзін з лідараў малочнай галіны
Больш за 91 % акцый належаць дзяржаве. Мадэрнізацыя сыраробства павялічыла магутнасці завода ў 4 разы. Тут укаранёныя перадавыя тэхналогіі - у цэхах і ў сховішчах працуюць робаты, усе працэсы максімальна аўтаматызаваныя. Распрацоўваюць уласныя ўнікальныя рэцэпты, у тым ліку і элітных сыроў. Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі навінку - гэта пармезан з гучнай назвай "Прэзідэнцкі". Прэзідэнт пагаварыў з калектывам "Малочнага свету"
На прадпрыемстве ўкаранёныя сертыфікаты якасці "Халяль" і "Кашэр", еўрапейскія стандарты. І гродзенскую малочку ведаюць як у Еўрасаюзе, так і краінах Азіі і Афрыкі. Звыш паловы прадукцыі - гэта экспарт больш як у 15 краін. Паказчыкі экспарту за апошнія гады ўзраслі амаль у 10 разоў. У планах у прадпрыемства на гэты год завяршыць мадэрнізацыю цэха па вытворчасці тварагу.Праектуецца комплекс па сушцы сыроваткі, будаўніцтва лагістычнага комплексу на тэрыторыі 5 гектараў
Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокую канкурэнцыю на рынку не толькі сярод вытворцаў малочкі. Новы трэнд міжнароднай барацьбы - прышчэпкі ад COVID-19. Ва ўсім свеце ідзе "бойка вакцын". Прэзідэнт запэўніў, што ў Беларусі прыкладуць усе намаганні дзеля здароўя і жыцця людзей. Усіх ахвотнікаў правакцыянуюць без лішняга шуму і чэрг.
Прэзідэнт пра важнасць народнага адзінства
Тэм у размове прагучала шмат. Напрыклад, гістарычная памяць: трэба больш гаварыць моладзі пра тое, што беларускі народ перажыў у сваёй гісторыі. На фоне няпростага перыяду, які перажывае ўвесь свет, спыталі Прэзідэнта і пра важнасць народнага адзінства.
Прэзідэнт пагаварыў з калектывам "Малочнага свету"
Кіраўнік дзяржавы распавёў, як фарміруюцца падарункавыя кошыкі з прадуктовымі наборамі для Уладзіміра Пуціна. Для замежных лідараў заўсёды адбіраюцца навінкі. Дарэчы, расійскі калега ніколі не скардзіўся на якасць беларускіх прадуктаў, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Падрабязнасці сустрэчы на прадпрыемстве ў "Панараме".













