Замест сталічнага аўтавакзала Маскоўскі - шматфункцыянальны комплекс

5 апреля 2013

Інвестарам праекта выступіць Белтрансгаз. Адпаведны ўказ  падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Згодна з дакументам, за права арэнды зямельнага ўчастка інвестар павінен заплаціць Мінску больш  за 17 мільёнаў долараў і пакрыць страты (каля 14 мільёнаў), звязаныя са зносам аўтавакзала. Акрамя таго,  Белтрансгаз пералічыць у сталічны бюджэт сродкі для  будаўніцтва шматузроўневай развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава, а таксама пабудуе ў сталіцы жылы дом для шматдзетных сем'яў. 
І як сёння стала вядома, Прэзідэнт  падпісаў указ, згодна з якім Белтрансгаз можа быць перайменаваны ў Газпрам трансгаз Беларусь.