Уладзімір Сямашка надзелены паўнамоцтвамі намесніка прэм'ер-міністра па пытаннях дзейнасці нашай краіны ў рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расіяй

30 мая 2019

Пасол Беларусі ў Расіі  Уладзімір Сямашка  надзелены  паўнамоцтвамі намесніка прэм'ер-міністра  па пытаннях дзейнасці нашай краіны ў рамках Саюзнай дзяржавы і адносін з Расіяй.  Указ сёння падпісаў Прэзідэнт.  У адпаведнасці з дакументам,  Уладзімір Сямашка   будзе прадстаўляць  Беларусь  у кантактах са службовымі асобамі  і дзяржорганамі Расіі, а таксама органамі Саюзнай дзяржавы  па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва,  і ўносіць прапановы беларускаму ўраду і органам кіравання  па пытаннях гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Расіяй, каардынаваць і кантраляваць іх рэалізацыю. Пры гэтым несці персанальную адказнасць за прасоўванне нацыянальных інтарэсаў Беларусі  ў Саюзнай дзяржаве.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя