Уладзімір Макей і Эдгарс Рынкевічс абмеркавалі беларуска-латвійскія ўзаемаадносіны

24 июля 2020
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей прыбыў сёння з візітам у Латвію. Толькі што завяршыліся яго перамовы з латвійскім калегам Эдгарсам Рынкевічсам. Разгледжаны ўвесь комплекс двухбаковых адносін, шэраг эканамічных праектаў, якія рыхтуюць да рэалізацыі Мінск і Рыга ў сферы высокіх тэхналогій, транзіту і лагістыкі. Абмеркавалі і пытанні рэгіянальнай бяспекі і супрацоўніцтва ў рамках "Усходняга партнёрства".