Візіт Уладзіміра Макея ў Прыбалтыку завершаны

1 марта 2014

Рэгулярныя кансультацыі, сустрэчы на розных узроўнях, абмеркаванне пытанняў і рашэнне праблем. Падтрыманне такога роду працэсаў і кантактаў, у тым ліку ў бізнес-асяроддзі, - неабходная ўмова для пашырэння і паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Сёння ў Вільнюсе міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у рамках свайго візіту ў Літву сустрэўся з дзелавымі коламі гэтай прыбалтыйскай рэспублікі. Вызначаліся эканамічныя праекты - выгадныя абодвум бакам. На гэтым візіт Уладзіміра Макея ў Прыбалтыку завершаны.


Аб выніках перамоў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства расказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму карэспандэнту.