Віцебскі футравы камбінат плануе да канца гэтага года выйсці на поўную праектную магутнасць па вырабе шкур аўчыны

11 июля 2019

Віцебскі футравы камбінат плануе да канца гэтага года выйсці на поўную праектную магутнасць   па вырабе шкур аўчыны, а ў наступным - па перапрацоўцы пушніны.

Сёння з кіраўніцтвам камбіната і працоўным калектывам   сустрэўся Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Падчас сустрэчы было адзначана: на камбінаце самае сучаснае абсталяванне, але пакуль працаваць у поўную сілу не дазваляе некалькі прычын. У тым ліку і адсутнасць узгодненай цаны на сыравіну.

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі: "Выдатная пушніна вырабляецца, але вельмі цяжка канкурыраваць з прадукцыяй азіяцкай. Як запэўніваюць тут, на 15-20 % можна было б патанніць прадукцыю, знізіць выдаткі. Для гэтага трэба, каб былі прынятыя вызначаныя рашэнні. Напрыклад, прапаноўваецца стварыць сумеснае прадпрыемства. Стварэнне вялікага холдынга, які будзе ўключаць і зверагаспадаркі, і вось такія вось прадпрыемствы. Прадукцыя будзе таннейшая".

З выхадам на поўную магутнасць на прадпрыемстве павялічыцца колькасць рабочых месцаў - са 180 да 560. Камбінату патрэбны профільныя спецыялісты. У цэлым жа праектная магутнасць мадэрнізаванага камбіната дазваляе перапрацоўваць 250 тысяч шкур пушніны і 300 тысяч аўчыны.