Віцебскія бізнесмены атрымалі запрашэнне на эканамічны форум у Лодзі

31 июля 2018

Віцебскія бізнесмены атрымалі запрашэнне на Міжнародны эканамічны форум у Лодзі ў кастрычніку. А пакуль дэлегацыя рэгіянальнага парламента Лодзінскага ваяводства знаходзіцца на поўначы Беларусі. Госці сустрэліся з дэпутатамі абласнога савета дэпутатаў. Плануюць таксама наведаць фермерскую гаспадарку і пабываць на прадпрыемстве з польскім капіталам па выпуску гандлёвага абсталявання. Са спецыялістамі Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты польская дэлегацыя абмяркуе бізнес-супрацоўніцтва рэгіёнаў.

Польскі бок зацікаўлены і ва ўдзеле ў культурным жыцці Віцебска. Калектыў Лодзінскага харэаграфічнага вучылішча выступіць у лістападзе на Міжнародным фестывалі сучаснай харэаграфіі.