Віцебскія аўтагідрапад’ёмнікі - самыя высокія ва Усходняй Еўропе

19 февраля 2020
Больш як 3 500 пад'ёмнікаў за 10 гадоў прадаў машынабудаўнічы завод у Віцебску. У асноўным на экспарт. Прыватнаму беларускаму прадпрыемству належыць 40 працэнтаў расійскага рынку. Сёлета адправяцца заваёўваць Еўропу. Віцебскія аўтагідрапад’ёмнікі служаць энергетыкам, камунальнікам, выкарыстоўваюцца ў горназдабыўной прамысловасці, неабходныя ратавальнікам. Так, віцебскія канструктары распрацавалі і самы высокі ва Усходняй Еўропе пад'ёмнік - яго вышыня амаль 60 метраў. 

Не траціць, а зарабляць валюту. Якія імпартазамяшчальныя праекты патрапілі ў дзясятачку, а якія засталіся на паперы? Чаму за словам "імпартазамяшчэнне" стаіць нацбяспека? Адказы ў чарговай серыі праекта "На кантролі Прэзідэнта". Глядзіце сёння ўвечар пасля "Панарамы".