Віцебская вобласць завяршыла ўборку збожжавых каласавых

30 августа 2019

Застаецца ўбраць крупяныя культуры. Намалот  -  950 тысяч тон. Спецыялістаў, якія працуюць у палях (а таксама задзейнічаны ў іншых аграрных працэсах),  сёння ўшаноўвалі ў Аршанскім раёне. Свята хлебаробаў разгарнуўся прама  ў полі гаспадаркі "Задняпроўскі". Фальклорныя калектывы правялі абрад апошняга снапа. У імправізаваным  летнім амфітэатры  аграрыям  уручылі падзякі і дыпломы.  Тут жа прайшоў і святочны канцэрт.

Хлебаробы Аршанскага раёна  сабралі 115 тысяч тон збожжа. Найбольш хлебнымі таксама аказаліся палі  Талачынскага, Дубровенскага і Віцебскага раёнаў.