Віцебская вобласць стала пляцоўкай для адкрытага дыялогу бізнесу і ўлады

12 ноября 2015

Нездарма Беларусь займае ў рэйтынгу інавацый годную пазіцыю. У краіне рэгулярна праходзяць падобныя форумы. Так, у гэтыя дні Віцебская вобласць стала пляцоўкай для адкрытага дыялогу бізнесу і ўлады. У паўночны рэгіён Беларусі прыехалі дэлегацыі з Расіі, Польшчы, Латвіі і Кітая. У праграме прэзентацыі інавацыйных праектаў, семінары і бізнес-трэнінгі. Свае навукова-тэхнічныя распрацоўкі таксама прапанавалі студэнты і навучэнцы. Падчас форуму таксама падпісалі міжнародныя пагадненні ў сферы адукацыі, аховы здароўя, медыцыны і фармацэўтыкі.

Міхаіл Півавар, выканаўчы дырэктар саюза "Медыцына і фармацэўтыка - інавацыйныя праекты: "Мы прадстаўляем першы ў Рэспубліцы Беларусь медыка-фармацэўтычны кластар. Гэта камунікацыйная платформа, у рамках якой могуць сабрацца вытворцы розных фармацэўтычных кампаній, для таго каб выказаць агульную стратэгію дзеянняў у вызначаным кірунку. У гэтым выпадку гэта развіццё фармацэўтыкі і медыцыны ў рэгіёне".

Алег Мацкевіч, намстаршыні Віцебскага аблвыканкама: "Калі гаварыць пра тую ролю, якую іграе малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў эканоміцы вобласці, то мы разумеем, што яна становіцца больш значнай. Расце ўдзельная вага ВРП малога і сярэдняга бізнесу, больш мы атрымліваем падаткаў адтуль, з гэтага сектара эканомікі. Павялічваецца экспарт. Разумеючы гэта, мы аказваем падтрымку".

У такім пашыраным фармаце форум праходзіць упершыню. Для тых, хто толькі плануе адкрыць сваю справу, спецыялісты выпусцілі вялікі даведнік прадпрымальніка. У ім змешчаныя найболей важныя аспекты вядзення бізнесу.