У рамках імпартазамяшчэння на рынак РБ выводзіцца 120 новых лекавых сродкаў

15 октября 2018

Палова лекаў у аптэках краіны - айчыннай вытворчасці. Забяспечыць нацыянальны рынак беларускімі медыкаментамі і выйсці на замежныя пляцоўкі - такую задачу паставіў Кіраўнік дзяржавы. Ужо да канца гэтага года беларускія вытворцы па экспартных пастаўках плануюць выйсці на суму 170 мільёнаў долараў. Гэта на 17 мільёнаў больш, чым летась. Актыўна ідзе і імпартазамяшчэнне ў краіне.

Віктар Шэін, намеснік гендырэктара кіруючай кампаніі холдынга "Белфармпрам": "У рамках праграм імпартазамяшчэння на рынак РБ выводзіцца больш за 120 новых лекавых сродкаў, якія раней не выкарыстоўваліся ў айчыннай практыцы. Гэта лекавыя сродкі супраць віруснага гепатыту С. Раней была вялікая праблема пацыенту атрымаць па даступнай цане гэтыя пазіцыі. Зараз на рынку РБ ужо 4 вытворцы ў вялікай колькасці гатовыя задаволіць патрэбнасці ўнутранага рынку".

За апошнія 7 гадоў на айчынны рынак атрымалася вывесці больш як 900 новых найменняў прэпаратаў. Зараз беларускія супрацьпухлінныя лекі праходзяць рэгістрацыю ў Рэспубліцы Карэя, што дазволіць нарасціць аб'ёмы паставак у краіны Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна.