"Гатоўнасць другога энергаблока БелАЭС складае 96 %". Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. Сёння ў ведамстве адбылася выніковая калегія.
Ужо сёлета другі энергаблок плануецца ўвесці ў прамысловую эксплуатацыю. У рамках праграмы фізічнага пуску свежае ядзернае паліва загрузілі ў актыўную зону рэактара ў снежні мінулага года. Таксама завершана зборка рэактарнай устаноўкі. Праведзены яе гідравыпрабаванні, якія пацвердзілі адпаведнасць сістэм і абсталявання праектным характарыстыкам.
Першы энергаблок БелАЭС будзе спынены да канца красавіка для планавага папераджальнага рамонту. Ён падоўжыцца каля 80 дзён. У тэхналагічных работах прымуць удзел беларускія і расійскія арганізацыі.













