Віктар Гумінскі сустрэўся з членамі Федэральнага сходу Швейцарыі

20 ноября 2014

Тэма беларуска-швейцарскага супрацоўніцтва знайшла працяг і падчас сустрэч віцэ-спікера ніжняй палаты парламента Віктара Гумінскага з членамі Федэральнага сходу Швейцарыі. Цяперашнія перамовы сталі працягам дыялогу, пачатага месяц таму ў рамках удзелу дэлегацый у пасяджэнні Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Эксперты адзначаюць, што апошнім часам у двухбаковых міжпарламенцкіх кантактах намецілася пэўнае ажыўленне. Добрых перспектыў, паводле ацэнкі бакоў, можна чакаць і ад развіцця адносін і ў іншых сферах.


Філіпа Ламбардзі, член савета кантонаў Федэральнага сходу Швейцарскай канфедэрацыі: Эканамічныя адносіны добрыя і прыкладам таму з'яўляецца сённяшняе адкрыццё завода Штадлер па вытворчасці тэхнікі. І я думаю, што ў будучыні такое супрацоўніцтва прадоўжыцца.


Я думаю, усе выйграем ад такога супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй. І гаворачы шырэй наконт Еўразійскага саюза, то прадукцыя гэтай вытворчасці будзе экспартавацца ў краіны Еўрапейскага эканамічнага саюза. Што датычыцца палітычнай ролі, мы зараз у Мінску праводзім перамовы. Мы нядаўна правялі перамовы ў рамках АБСЕ, і такое ўзаемадзеянне будзе працягвацца.


У 2014 годзе Швейцарыя старшынствуе ў АБСЕ. Парламенцкая дэлегацыя гэтай краіны прыкладвае актыўныя намаганні для рэалізацыі тых прынцыпаў узаемадзеяння, якія адпавядаюць інтарэсам Беларусі і Швейцарыі.