Наша краіна рыхтуецца прыняць VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Сёлета ён пройдзе ў Мінску. З-за сітуацыі з каранавірусам форум гэтым разам змяніў свой фармат. Як - нашаму тэлеканалу распавёў намеснік Старшыні Савета Федэрацыі Расіі, а таксама чалавек, які ўсе гэтыя гады курыруе падрыхтоўку і правядзенне форуму, Юрый Вараб'ёў. Так, дзеля бяспекі здароўя ўдзельнікаў зносіны дэпутатаў, парламентарыяў і членаў дэлегацый будуць праходзіць у выглядзе анлайн-канферэнцый. Асабістыя сустрэчы зведзеныя да мінімуму. Тым не менш, гэта не паўплывае на эфектыўнасць працы. Плануюць падпісаць каля двух дзясяткаў пагадненняў і некалькі буйных кантрактаў.
Поўнае інтэрв'ю з намеснікам Старшыні Савета Федэрацыі Расіі Юрыем Вараб'ёвым глядзіце заўтра ўвечары ў выніковай праграме "Галоўны эфір".
VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі мяняе свой фармат
26 сентября 2020













