Ветэрынарная фармакалогія ў нашай краіне павінна выйсці на новы ўзровень

29 октября 2015

Вытворчасць лекавых прэпаратаў для жывёл у нашай краіне павінна выйсці на новы ўзровень. Аб гэтым сёння гаварылі падчас калегіі Камітэта дзяржкантролю. Зараз ветэрынарная фармакалогія актыўна развіваецца ва ўсім свеце. Лекі для жывёл - прадукцыя рэнтабельная. За апошнія пяць гадоў на стварэнне новых ветпрэпаратаў пайшло больш як 26 мільярдаў рублёў з бюджэту нашай краіны. У выніку распрацаваныя тэхналогіі толькі 35 лекавых форм. Вялікую частку прэпаратаў для жывёл Беларусь закупляе. Аб планах беларускай ветэрынарнай фармакалогіі раскажа Аляксандр Харавец.

Уваход у цэхі гэтага прадпрыемства па выпуску ветпрэпаратаў строга забаронены. На біяфабрыцы працуюць з жывымі вірусамі і штамамі. У 2010 годзе тут скончылі маштабную мадэрнізацыю. Аднак высокатэхналагічнае абсталяванне задзейнічана толькі на траціну. Паводле слоў дырэктара, прычына прастою ў дэбіторскай запазычанасці, і як вынік - адсутнасць уласнай "абароткі" на закупку кампанентаў для вытворчасці лекаў.

Мікалай Нявінскі, дырэктар ААТ "Белвітуніфарм": "У гэтай сітуацыі максімальна накіроўваем сваю дзейнасць на пошук новых партнёраў за межамі РБ. Спрабуем максімальна цікавую прадукцыю прадаваць у Расіі, Казахстане, Турцыі. На сённяшні дзень за 9 месяцаў рэалізацыя нашай прадукцыі парадку 10% гэта за межы нашай краіны. Акрамя гэтага, намі прынята рашэнне атрымліваць сертыфікат GMP, каб у далейшым наша прадпрыемства мела магчымасць выхаду на рынкі ЕС".

А вось яшчэ адно прадпрыемства па выпуску ветпрэпаратаў. І таксама ў Віцебску. Але карціна тут іншая. Працуюць фармаколагі строга пад заказ і штогод вырабляюць больш за сотню розных відаў лекаў для жывёл.

Віктар Фарбер, дырэктар ТАА "Рубікон":

"Тэндэнцыя ідзе на павелічэнне экспарту, мы актыўна рэгіструем прэпараты ветэрынарныя ў краінах СНД і яшчэ дадаткова імкнёмся развіць сваю лінейку, тавараправодную сетку ў Расіі для доступу да канкрэтных спажыўцоў ветэрынарнай прадукцыі".

Усяго ж у Беларусі вытворчасцю лекаў для жывёл займаюцца больш як 60 прадпрыемстваў.

Амаль 200 мільёнаў долараў штогод траціць краіна на закупку ветпрэпаратаў. Пры гэтым 75 % з іх прыходзіцца на імпарт. Хоць у большасці гэтых лекаў ёсць беларускія аналагі. Напрыклад, двойчы за год за валюту закупляюць вакцыну супраць шаленства дзікіх жывёл. Хоць у Беларусі такія ж ветпрэпараты вырабляюць 2 прадпрыемствы.

Новыя айчынныя лекавыя сродкі для жывёл распрацоўваюць у гэтых сценах. На стварэнне аднаго прэпарата ў навукоўцаў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны часам сыходзіць некалькі гадоў.

Аляксандр Бялко, прарэктар па навуковай працы Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны: "Нашы прэпараты, тыя, якія распрацоўваюцца ў Рэспубліцы Беларусь і выпускаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, канкурэнтаздольныя, яны не даражэйшыя за імпартныя, але па якасці і па эфектыўнасці ўжывання шмат у чым часам і пераўзыходзяць. Многія прэпараты выкарыстоўваюцца не толькі ў Рэспубліцы Беларусь. Яны закупляюцца Расійскай Федэрацыяй, карыстаюцца попытам, і паказваюць вельмі добры эфект".

За апошнія пяць гадоў у распрацоўку тэхналогій па выпуску новых ветпрэпаратаў дзяржава інвесціравала 26 мільярдаў рублёў. Выпуск айчынных лекаў для жывёл павінен быў павялічыцца да 85%.

Спецыялісты бачаць прычыну недапрацовак у раз'яднанасці асобных ведамстваў, якія займаюцца выпускам ветпрэпаратаў.

Сёння ветэрынарная фармакалогія ва ўсім свеце развіваецца імкліва. Лекі для жывёл - прадукт экспартаарыентаваны. Можа і павінен прыносіць у бюджэт валюту. Тым больш, што база для стварэння высокаэфектыўных ветпрэпаратаў у краіне ёсць.