Вясновую сяўбу вядуць у чатырох абласцях Беларусі

9 апреля 2018

Папулярная фраза "вясновы дзень год корміць" гэтымі днямі для айчыннага АПК гучыць як нельга актуальна. У Беларусь нарэшце прыйшло доўгачаканае цяпло, а значыць тыя гаспадаркі, што сяўбу ўжо пачалі, нарошчваюць абароты. Тым, у каго гэты пачын наперадзе, нельга губляць ні хвіліны. Гэты год незвычайны. Прыпозненая вясна -- гэта ссунутыя тэрміны апрацоўкі глебы, а значыць вельмі інтэнсіўныя тэмпы працы аграрыяў. У такой сітуацыі дысцыпліне і парадку - асаблівая ўвага. Трэба максімальна эфектыўна выкарыстоўваць рабочы час, тэхніку, працоўныя рэсурсы.

Вясновую сяўбу вядуць у чатырох абласцях Беларусі. У лідарах традыцыйна поўдзень. Аграрыі Брэсцкага рэгіёна ўжо засеялі 17,5 % плошчаў, аддадзеных пад яравую сяўбу. У Гомельскай і Гродзенскай абласцях гэтая лічба складае амаль 4 %. У цэнтральным рэгіёне засеяна 1,5 % яравога кліну. Магілёўская і Віцебская вобласці сяўбу пакуль не пачалі. У цэлым па краіне засеяна крыху больш за 9 % плошчаў. Летась на гэтую дату работы ўжо пераадолелі экватар. Паралельна з сяўбой аграрыі вядуць падкормку азімай і шматгадовай травы, на палі вывозяць арганічныя ўгнаенні.