Вага каравая набліжаецца да 7 мільёнаў

12 августа 2015

Лепшай з абласцей па-ранейшаму застаецца Мінская. На сёння тут больш як 1 мільён 600 тысяч тон. Убрана 80% плошчаў. Да звання рэгіёна-мільянера зусім трохі не дацягваюць Гомельскі і Магілёўскі. У Віцебскай вобласці ўборачная ў самым разгары. Там яшчэ палова няскошаных плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 37,8 цэнтнера з гектара. Паўднёвыя рэгіёны ўжо завяршаюць масавую кампанію.