"Вялікі камень" заўтра правядзе прэзентацыю эканамічнага патэнцыялу

17 апреля 2019

Прэзентацыю эканамічнага патэнцыялу правядзе заўтра Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Удзел, як чакаецца, возьмуць кіраўнікі дыпмісій, акрэдытаваных у Мінску, - для іх запланавана і азнаямленчая экскурсія па тэрыторыі парка.

А месцам прыцягнення перспектыўных навукова-тэхнічных стартапаў стане новы цэнтр інавацый, які ствараецца ў "Вялікім камені". Гэта ў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін паведаміў першы намеснік дырэктара кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка Кірыл Карацееў. Інавацыйная ўстанова  будзе ўяўляць сабой чатырохпавярховы будынак з магчымасцю размяшчэння сучасных лабараторый. Акажуць і падтрымку маладым прадпрыемствам - як матэрыяльную, так і тэхнічную.

Кірыл Карацееў, першы намеснік гендырэктара кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень": "Прыцягваць інвестарам - гэта зразумела, задача немалаважная, але выгадоўваць свае вытворчасці - гэта таксама адзін з прыярытэтаў і рэспублікі, і парка ў цэлым. Мы прынялі рашэнне на Савеце дырэктараў заснавальнікаў інвестыцыйны фонд падтрымкі такіх венчураў. Зараз фарміруем пул удзельнікаў, але як мінімум сама кампанія будзе фінансаваць праекты ў самым пачатку".

Рэзідэнтамі парка "Вялікі камень" з'яўляюцца ўжо 43 кампаніі. Плануецца, што да канца года іх будзе каля 60-ці.