Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Мінска. Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Шэнь Юэюэ. У парку ўжо зарэгістраваныя 43 рэзідэнты - гэта цэнтр прыцягнення замежных інвестыцый, найноўшых тэхналогій і людскіх рэсурсаў. Бакі таксама абмеркавалі перспектывы развіцця рэгіянальнага ўзаемадзеяння - гэты кірунак павінен стаць лакаматывам развіцця беларуска-кітайскіх эканамічных адносін.
"Вялікі камень" трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Мінска
3 апреля 2019