"Вялікі камень" запрашае да супрацоўніцтва інавацыйныя стартапы

4 января 2021

"Вялікі камень" пачынае фарміраваць спіс прэтэндэнтаў у конкурсе інавацыйных стартапаў. Гэтым зоймецца новы аб'ект індустрыяльнага парка - кітайска-беларускі цэнтр супрацоўніцтва ў галіне навукова-тэхнічных дасягненняў. Тут створаны і фінансавы пул. Дарэчы, на падтрымку і ўкараненне ў вытворчасць самых амбіцыйных і перспектыўных ідэй парк гатовы выдаткаваць да паўмільёна долараў. Самі ж удзельнікі стартапаў могуць дасылаць заяўкі ў "Вялікі камень" з любых краін. Цэнтр супрацоўніцтва будзе таксама аказваць кансалтынгавыя і юрыдычныя паслугі.

З'яўляюцца і новыя інфраструктурныя праекты для бізнесу. Так, у "Вялікім камені" сёлета пачнуць будаваць Мінскі міжнародны выставачны цэнтр.