"Вялікі камень" першым у Беларусі атрымаў сертыфікат узорнай экалагічнасці

24 января 2018

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" першым у Беларусі атрымаў прэстыжны сертыфікат узорнай экалагічнасці. Гэта міжнароднае пасведчанне. Ацэнку экалагічнасці праводзіць незалежная кампанія, створаная Еўракамісіяй. Улічваецца сістэма абыходжання з адходамі і ачысткі сцёкавых вод, выкарыстанне альтэрнатыўных крыніц энергіі, аб'ём выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу. Сертыфікат, які атрымаў індустрыяльны парк, пацвярджае бяспечнасць вытворчасці для навакольнага асяроддзя.

Атрыманне экалагічнага пасведчання для арганізацый з'яўляецца добраахвотным. Яго наяўнасць пацвярджае статус парка як экагорада будучыні.