Velcom і "АГАТ - сістэмы кіравання" плануюць аб'яднаць высілкі ў прасоўванні інавацыйных праектаў

14 мая 2018

Маніторынг кар'ернай тэхнікі і беспілотнікі для барацьбы з караедамі. Кампанія Velcom і шматпрофільнае прадпрыемства "АГАТ - сістэмы кіравання" плануюць аб'яднаць высілкі ў прасоўванні інавацыйных праектаў. Адзін з іх мяркуе выпрабаванне сістэмы глабальнага маніторынгу ў сферы аўтамабілебудавання з выкарыстаннем геалакацыі. Запуск сістэмы дазволіць павысіць прадукцыйнасць кар'ернай тэхнікі, адсочваць яе эксплуатацыю. І ўжо ў чэрвені беларускія лясы пачнуць патруляваць спецыяльныя дроны, спецыялісты будуць аператыўна атрымліваць відэаінфармацыю пра стан лясной гаспадаркі.

Гельмут Дуз, генеральны дырэктар кампаніі Velcom: "Кампанія Velcom будзе здзяйсняць падтрымку ў зборы інфармацыі, яе перадачы ў цэнтр апрацоўкі даных, захоўванні ўсіх даных, а таксама аналізе з дапамогай ноу-хау нашага партнёра "АГАТ".

Сярод іншых кірункаў супрацоўніцтва кампаній - распрацоўка і ўкараненне сэрвісаў і лічбавага кантэнту, праца з вялікімі аб'ёмамі даных і развіццё інтэрнэту рэчаў.