Важнае месца ў сельскай гаспадарцы займаюць распрацоўкі навукоўцаў

22 июля 2014
Заклад паспяховага ўраджаю і добрага хлеба - не толькі ў пагодных умовах… Важнае месца ў сельскай гаспадарцы займаюць эфектыўныя распрацоўкі навукоўцаў. Новыя гатункі пшаніцы дазваляюць збіраць да 100 цэнтнераў збожжа з гектара. За апошнія чатыры гады імпарт пшанічнай мукі ў Беларусі паменшыўся ў 2 разы. У выніку мільёны долараў сэканомленых - у бюджэце краіны.
Аб апошніх распрацоўках навукоўцаў навукова-практычнага цэнтра па земляробстве рэпартаж Дзмітрыя Цітова.



10 гектараў для эксперыментаў. За 12 гадоў з гэтага поля ўсяго некалькі гатункаў пшаніцы прайшлі праверку на трываласць. Зараз яе вырошчваюць па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Адна з апошніх навінак селекцыі - яравая пшаніца гатунку Спадарыня. Устойлівая да хваробаў, і на выхадзе - можна сабраць 100 цэнтнераў збожжа з гектара.
Гэта на 30% больш у параўнанні са старымі гатункамі. У выглядзе канчатковага прадукту - гэта белы хлеб на прылаўках.
За апошнія некалькі гадоў вытворчасць яравой пшаніцы павялічылася да некалькіх мільёнаў тон, што дазволіла знізіць імпарт мукі. А ў перспектыве ёсць магчымасць адмовіцца ад яго. На скарачэнні паставак з-за мяжы сэканомлена больш як 30 мільёнаў долараў.
Ярына - як альтэрнатыва пераборлівым азімым. Селекцыйны поспех на 80% залежыць ад даследаванняў навукоўцаў. Практычна ўсе культуры, за выключэннем гародніны і садавіны, знаходзяцца на кантролі навукова-практычнага цэнтра па земляробстве.
У гэтай лабараторыі ўваход староннім забаронены, працу супрацоўнікаў у гэтым памяшканні можна параўнаць з працай крыміналістаў. Яны правяраюць сапраўднасць гатункаў і гібрыдаў.
Для працы тут патрэбная акрэдытацыя. Якасць насення правяраюць з дапамогай электрафарэзу. Бачаць кожную пару. Таксама даведваюцца іх генетычнае мінулае. З 2002 года насенне, якое прывозіцца з-за мяжы, дбайна правяраецца на адпаведнасць марцы. Некандыцый не паступала.
У сусветнай вытворчасці пшаніца займае лідзіруючае месца і з'яўляецца адной з асноўных харчовых культур. З агульнай на зямным шары вытворчасці збожжа на долю пшанічнай прыпадае каля 27%. Па меркаванні экспертаў, пакуль ураджайнасць у Беларусі стаіць на адным месцы. Для ідэальных паказчыкаў рэнтабельнасць вытворчасці збожжа павінна быць не ніжэйшай за 20%. Зараз яна вагаецца ў раёне 10.