Варыянты дзяржпадтрымкі буйных прадпрыемстваў сёння абмяркоўвалі эксперты Мінска і Кіева

3 декабря 2013

Варыянты дзяржпадтрымкі буйных прадпрыемстваў і нават цэлых галін сёння абмяркоўвалі эксперты Мінска і Кіева. Эканамічны радыёмост, арганізаваны Беларускім радыё, звязаў на адну гадзіну дзве сталіцы. У студыі Першага канала Беларускага радыё гучалі прапановы наконт павелічэння тавараабароту паміж Беларуссю і Украінай, а таксама абмяркоўвалася пытанне захавання папулярнасці айчынных брэндаў.



Сяргей Кізіма, доктар палітычных навук: Адзін з ключавых момантаў дыскусіі заключаўся ў тым, што можна разумець пад абаронай нацыянальнага вытворцы. Ва Украіне з пункту погляду суразмоўнікаў з украінскай студыі гаворка ішла перш за ўсё наконт прыняцця пэўных нормаў у заканадаўстве. Адзін з украінскіх суразмоўнікаў пытаўся, навошта ва ўмовах глабалізацыі абараняць нацыянальнага вытворцу. Я нагадаў пра тое, што адным з ключавых спосабаў абароны нацыянальнага вытворцы з'яўляецца захаванне і прымнажэнне рынкаў.



За гадзіну размовы ў рэжыме анлайн эксперты паспелі абмеркаваць перавагі Мытнага саюза, у першую чаргу, вядома ж, эканамічную выгаду. У эфіры Беларускага радыё дыялог Мінск - Кіеў ужо заўтра.