Валюшна-лямцавая фабрыка у Смілавічах пашырае лінейку прадукцыі

6 марта 2019

Адзіны ў краіне вытворца валёнак вырабляе і іншыя тавары з воўны. Гэта коўдры і падушкі. Увесь матрыял выключна беларускай вытворчасці. Валакно воўны больш кароткае і тонкае, чым аўстралійскае, але, напрыклад, для пашыву коўдры падыходзіць. Да таго ж выкарыстанне айчыннай воўны значна зніжае кошт гатовай прадукцыі.

Нядаўна фабрыцы ў Смілавічах споўнілася 90. Гэта адзіны вытворца валенага абутку ў Беларусі. Амаль 60 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт. У спісе краін-імпарцёраў - Фінляндыя, Швецыя, Канада і краіны Балтыі.