У. Зіноўскі: "Эканоміка ў 2018 годзе павінна быць нарастальнай"

21 января 2018

А зараз ад пытанняў духоўных ізноў вернемся да тэм эканамічных. Сусветныя эксперты сёлета прадказваюць беларускай эканоміцы рост не вышэйшы за леташнія паказчыкі. Але ўрад гаворыць: возьмем планку ў 3 з паловай працэнты. Што гэта - упэўненасць ва ўласных сілах або надзея на знешнія рынкі? Ці варта чакаць далейшага запаволення інфляцыі? І ці могуць беларусы разлічваць на рост зарплат? Пра гэта наш аглядальнік Святлана Лук'янюк спытала ў міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага (відэа).