У Жодзіне прайшоў тэст-драйв беспілотнага пагрузчыка БелАЗ

10 июля 2018

Новае слова беларускіх машынабудаўнікоў. Сёння ў Жодзіне прайшоў тэст-драйв беспілотнага пагрузчыка БелАЗ. У перспектыве такая машына зможа працаваць у комплексе з самазваламі грузападымальнасцю 130 тон. Кіравалі машынай дыстанцыйна з Екацерынбурга дзякуючы спадарожнікавай сістэме навігацыі. Дарэчы, гэтая распрацоўка - праект Саюзнай дзяржавы. Дзе запатрабаваныя прамысловыя аўтапілоты і з якім грузам экспарту і інавацый да 70-годдзя падышоў Беларускі аўтазавод - раскажа Аляксей Кандраценка (відэа).