У жыллёвым будаўніцтве 95% будматэрыялаў беларускай вытворчасці

6 сентября 2017

Пра гэта ўчора заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін на адкрыцці XXV Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Будпрагрэс". Паводле ацэнкі віцэ-прэм'ера, тут паказаны шэраг інавацыйных рашэнняў у галіне вытворчасці будматэрыялаў, архітэктуры і будаўніцтва.

Анатоль Калінін, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "Мы выйшлі на знешнія рынкі. Гэта гаворыць пра тое, што прафесіяналізм, якасць будаўнічых матэрыялаў і якасць паслуг з кожным годам расце. І сёння мы з такімі міжнароднымі кампаніямі, як кітайскімі, еўрапейскімі, мы сёння спаборнічаем. І часам перамагаем. Але на сёння наша задача - стаць устойлівымі ў попыце нашых паслуг за мяжой".

Навіна гэтага года - дэманстрацыйная пляцоўка, дзе вытворцы будматэрыялаў паказваюць іх практычнае выкарыстанне. Выстава падоўжыцца да 8 верасня ўключна.