У Жэневе сёння пройдзе чарговае пасяджэнне па далучэнні Беларусі да СГА

15 февраля 2019

Наша дэлегацыя прадстаўленая кіраўніцтвам і экспертамі МЗС Нацбанка, міністэрстваў эканомікі, фінансаў, юстыцыі, а таксама іншых арганізацый, якія ўваходзяць у склад міжведамаснай камісіі па гэтым пытанні. Да мерапрыемства прымеркаваны чарговы раўнд двухбаковых перамоў з зацікаўленымі краінамі-членамі СГА, які пачаўся ў панядзелак і прадоўжыцца да канца тыдня. Урадам Беларусі пастаўлена задача ўжо ў наступным годзе ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя