Уборачная кампанія ў Беларусі не змяншае тэмп. Гаспадаркі намалацілі ўжо больш за мільён тон збожжа. Адным з лідараў па ўраджайнасці традыцыйна з'яўляецца Гродзенская вобласць, тут збіраюць амаль 50 цэнтнераў з гектара.
У рэгіёнах штодня вызначаецца ўсё больш лідараў па намалоце. Так, у Зэльвенскім раёне практычна за суткі з'явіліся адразу тры экіпажы-тысячнікі. Дасягнуць такіх вынікаў дазволіў высокі ўраджай у гэтым сезоне і 100-працэнтная гатоўнасць тэхнікі да пасяўной. Аб тым, як гарантуецца харчовая бяспека краіны, распавёў Юрый Карняловіч (відэа).













