У паўднёвых раёнах Мінскай вобласці пачалі ўборку кукурузы

14 августа 2013

Звычайна да гэтай працы прыступаюць у другой палове верасня. Але праз моцную спёку сёлета стварылася пагроза страціць прыкладна пятую частку ўраджаю. З падрабязнасцямі - Якаў Бута.



Сяргей Казецкі, дырэктар гаспадаркі, кажа, што на гэтым полі амаль уся кукуруза ўжо пагарэла. За гады яго працы такой засухі яшчэ не было.


Працы пачалі гаспадаркі Старадарожскага раёна. У найбліжэйшыя дні далучацца ў Салігорскім і Любанскім. Там таксама да апошняга моманту чакалі дажджоў, але прагнозы сіноптыкаў не суцяшаюць.


У паўднёвых раёнах вобласці праз спякоту пагарэла да 20% усіх пасеваў кукурузы. Дажджоў тут не было два месяцы. І калі не прыбраць кукурузу ў найбліжэйшыя 10-12 дзён, яна не пойдзе нават на корм.


Кукуруза - адзін з галоўных кармоў жывёл. Таму аграрыі імкнуцца мінімізаваць страты да 10-11%.


Да масавай уборкі ацалелай кукурузы ў вобласці плануюць прыступіць у другой палове верасня. І калі надвор'е не падвядзе, то завершаць укос за колькі тыдняў.