У Віцебскай вобласці асаблівая ўвага за найбліжэйшыя пяць гадоў развіццю АПК

4 февраля 2021

Моцныя рэгіёны - адзін з акцэнтаў стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. У Віцебскай вобласці асаблівая ўвага за найбліжэйшыя пяць гадоў - развіццю АПК. Рэгіён на чвэрць павялічыць вытворчасць сельгаспрадукцыі. Трэба будзе аднавіць некалькі дзясяткаў жывёлагадоўчых комплексаў. У Аршанскім раёне завершаць будаўніцтва рабатызаванай фермы. Узвядуць і два найбуйнейшыя ў краіне свінарэпрадуктары. У эксперыментальнай гаспадарцы выпрабуюць новую пароду кароў - чырвоная дацкая. Ферма павінна стаць базай для племянной працы. Яшчэ адна задача - утрымаць у сельскай гаспадарцы маладыя кадры.

Падтрымку ў найбліжэйшыя гады атрымаюць і фермеры. Гэта дазволіць асвойваць новыя нішы і павялічыць самазанятасць на вёсцы.