У Віцебскай вобласці выбарачную сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых пачалі амаль усе раёны

4 апреля 2020
У Беларусі працягваюцца весенне-палявыя работы. У Віцебскай вобласці  выбарачную сяўбу ранніх збожжавых і зернебабовых пачалі  амаль усе раёны.  Ад вопытных хлебаробаў не адстаюць і  механізатары-пачаткоўцы. Каб маладых аграрыяў матываваць, у гаспадарках Глыбоцкага раёна ўжо шмат гадоў праходзіць прафесійны конкурс. Кожны ўдзельнік можа паказаць свае здольнасці адразу ў некалькіх намінацыях.

Рэпартаж Марыны Раманоўскай. Дзяніс Фёдараў працуе ў гаспадарцы "Мярэцкія" Глыбоцкага раёна. У полі разам з братам. Кажа: такой ранняй сяўбы тут не памятаюць нават вопытныя аграномы. Першы гектар засеялі два тыдні таму. Наперадзе яшчэ шмат працы - плошча сельгасугоддзяў гаспадаркі больш за пяць тысяч гектараў. 

Каб заахвоціць хлебаробаў-пачаткоўцаў, у гаспадарках праводзяць конкурс прафмайстэрства. У Глыбоцкім раёне на палях спаборнічаюць дваццаць маладых спецыялістаў. Ігар Туронак - прадстаўнік дынастыі механізатараў. Адстойвае гонар гаспадаркі "За Радзіму". У конкурсе выбраў дзве намінацыі: "Унясенне арганікі" і "Сяўба збожжавых". Але пад сілу, упэўнівае, любая праца на зямлі. 

Колькасць апрацаванай глебы і засеяных гектараў падлічваюць кожны дзень. Глыбіня ўзворвання, раўнамернасць - ад якаснай працы вясной залежыць, якім будзе ўраджай восенню. 

А каб не замарудзіць на старце, тэхніку падрыхтавалі задоўга да вясенняй кампаніі. Дарэчы, зернавы клін паўночнага рэгіёна краіны - 450 тысяч гектараў. Пад кукурузу адведзена 120 тысяч гектараў. І крыху менш пад крыжакветныя. 

Вынікі конкурсу падвядуць адразу пасля заканчэння пасяўной. Але святкаваць перамогу, кажуць механізатары, часу не будзе. Вырастуць кармы, а там хутка і самая гарачая пара - жніво.