У Віцебскім рэгіёне сёння з'явіўся першы тысячнік

19 июля 2019
Уборачная ў Беларусі набірае тэмпы. Пасля зацяжных дажджоў надвор'е дало аграрыям працаваць у поўную сілу. Па краіне ўжо намалочана 680 000 тон збожжа. У лідарах  Брэсцкая і Гомельская вобласці. Уборку пачалі і ў самым паўночным - Віцебскім рэгіёне. І сёння тут з'явіўся першы тысячнік. Камбайнёр Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры Сяргей Зелянкевіч намалаціў сваю першую тысячу тон  на палях Браслаўшчыны. Пакуль жніво ў вобласці ідзе ў дванаццаці раёнах. Астатнія павінны ўліцца ва ўборачную неўзабаве. У лідарах Глыбоцкі, Браслаўскі і  Шаркаўшчынскі раёны.

Паводле прагнозаў спецыялістаў, нягледзячы на чэрвеньскую засуху каравай-2019 будзе нядрэнным. На сёння ўраджайнасць збожжавых складае 36,8 цэнтнера з гектара. Летась на гэтую дату лічба складала 26,1.