У Віцебску адкрываецца міжнародны беларуска-славацкі бізнес-форум

8 июля 2015

Фестывальны Віцебск стане месцам сустрэчы не толькі культур розных народаў, але і бізнес-супольнасцяў, дзелавых партнёраў і інвестараў. І сёння ў Віцебску адкрыецца міжнародны беларуска-славацкі бізнес-форум "Інавацыі - шлях да паспяховай інтэграцыі". Акрамя прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Славакіі, ён збярэ ўдзельнікаў з Расіі, Латвіі, Польшчы. У праграме канферэнцыі, прысвечаныя супрацоўніцтву ў сферы прадпрымальніцтва, навукі, лёгкай прамысловасці, турызму. Таксама на бізнес-форуме адбудзецца адкрыццё выставы славацкага мастака Паўла Попа і пройдзе творчы вечар славацкага кінаакцёра Мілана Княжкі.