Асаблівая ўвага і здароўю саміх урачоў. У Віцебску асвоілі выпуск ахоўных экранаў для медыкаў. Само прадпрыемства распрацоўвае і вырабляе відэаманіторы рознага прызначэння. А зараз тут таксама вырашылі падтрымаць беларускіх урачоў. Экран выразаюць лазерам, а элементы мацавання робяць з аргшкла. Перад запускам вытворчасці ўзоры пратэсціравалі ўрачы. Канструктары ўлічылі пажаданні і дапрацавалі ахоўныя экраны.
Магілёўскае прадпрыемства "Магатэкс" пачало вытворчасць бытавой марлі. Філіялы ў Полацку, Кобрыне і Быхаве пераведзеныя на пашыў павязак. Такія меры прынятыя па выніках нарады ў Прэзідэнта, дзе даручана вырашыць праблемы з наяўнасцю індывідуальных сродкаў абароны. Зараз выпускаюць да 80 тысяч вырабаў за суткі. Да канца тыдня плануецца павялічыць аб'ёмы да 100 тысяч. Што датычыцца аб'ёмаў марлі, якая выпускаецца на прадпрыемстве, то яны дазваляюць вырабляць у краіне да паўмільёна павязак за дзень. Зараз на прадпрыемстве ідзе распрацоўка пашыву аднаразовых камбінезонаў з нятканага матэрыялу.
У Віцебску асвоілі выпуск ахоўных экранаў для медыкаў
13 апреля 2020













