У Віцебску кампанія "Марка" прэзентавала мадэлі чаравікаў для лыж і лыжаролераў

25 мая 2018

Холдынг "Марка" прапанаваў узоры чаравікаў для лыж і лыжаролераў. Распрацаваць спецыяльны абутак даручыў Кіраўнік дзяржавы. Галоўная задача - забяспечыць якасным абуткам выхаванцаў дзіцячых спартыўных школ. І вось ад першых эскізаў да выпуску 18 узораў прайшло менш за 2 месяцы. Пры гэтым абмяжоўвацца толькі дзіцячым асартыментам холдынг не будзе - плануецца выпускаць спецыяльны абутак для аматараў спорту ўсіх узростаў. Лыжныя чаравікі з натуральнай скуры, а таксама з сучасных штучных матэрыялаў. Прадугледжаны і тры віды мацавання.

Вольга Крымачова, начальнік аддзела беларускай гарбарна-абутковай кампаніі "Марка": "На чорных падэшвах - гэта класіка, а мы хочам прапанаваць рознакаляровыя падэшвы. Мы прапанавалі шэрыя, светлыя афарбоўкі. Мы імкнемся прапанаваць у такіх жа афарбоўках, у якіх ідуць спартыўныя касцюмы".

Мікалай Мартынаў, гендырэктар беларускай гарбарна-абутковай кампаніі "Марка": "Мы пачынаем гэта рабіць, тут немалаважна быць не горшымі за сусветныя стандарты. Адказнасць прымусіла нас за два месяцы зрабіць гэтыя мадэлі. Па заказе іх столькі, можа, для пачатку і не трэба, максімум 5-7 мадэляў павінна серыйна пайсці. А можа і ўсё, проста серыі будуць меншыя".

Па просьбе Агенцтва тэленавін ацэнку айчынным лыжным чаравікам даў заслужаны трэнер БССР, спецыяліст з 40-гадовым стажам, трэнер Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву Аляксандр Саланенка. Падрабязнасці ў "Панараме".