У Венесуэле стане больш беларускай тэхнікі

5 февраля 2013
У гэтай краіне будуць выпускаць тры мадэлі пагрузчыкаў і столькі ж відаў асфальтаўкладчыкаў. Каб абмеркаваць усе нюансы міжнароднага супрацоўніцтва, у Мінску знаходзіцца дэлегацыя спецыялістаў з Венесуэлы. Госці знаёмяцца з шырокім мадэльным шэрагам машын пад брэндам Зроблена ў Беларусі.


Сяргей Сіраценка, дырэктар па развіцці і новых вытворчасцях ААТ Амкадар: Мы павінны вызначыць склад машынакамплектаў, якія пастаўляюцца, этапы супрацоўніцтва і абмеркаваць пытанні паэтапнай лакалізацыі вытворчасці ў Венесуэле. На гэтым яны настойваюць. Для Амкадар гэта значная падзея, пашырэнне рынкаў збыту, павелічэнне аб'ёмаў продажаў.


Анхель Перэс, кіраўнік праекта па будаўніцтве завода дарожна-будаўнічай тэхнікі (Венесуэла): Зараз у нас у краіне адна з галоўных задач - гэта будаўніцтва жылля. Таму нам неабходныя франтальныя пагрузчыкі і асфальтаўкладачныя каткі. Таксама мы вывучаем магчымасці экскаватараў, тэхнікі для лясной прамысловасці.