У Вене падпісалі пагадненне аб стварэнні Аўстрыйска-Беларускага дзелавога савета

15 ноября 2014

Гэты орган будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці дзелавых сувязяў паміж краінамі - у першую чаргу, у сферах энергетыкі, машынабудавання, прафтэхадукацыі і транспарту. Подпісы пад дакументам паставілі прэзідэнт Федэральнай палаты эканомікі Аўстрыі Крыстаф Ляйтл і старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.