У "Вялікім камені" завершана будаўніцтва першай чаргі гандлёва-лагістычнага комплексу

12 мая 2017

Новыя аб'екты пад ключ сёння здадзеныя ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Завершана будаўніцтва першай чаргі гандлёва-лагістычнага комплексу: гэта бізнес-цэнтр, выставачны павільён і складскія памяшканні. Тэрыторыя - амаль 30 гектараў. У гэты праект інвесціравана 120 мільёнаў долараў. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. Ён адзначыў, што ўзвядзенне гэтых аб'ектаў прайшло ў найкарацейшыя тэрміны - за год беларускімі і кітайскімі будаўнікамі. Будматэрыялы ж працэнтаў на 90 - айчынныя.

Анатоль Калінін, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі: "У рамках сустрэчы 16 мая ў Пекіне кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Кітая будзе аб чым дакласці, ацаніць ход нашых падзей па развіцці і забудове індустрыяльнага парка. Сёння 9 кампаній ужо вядуць будаўніцтва. Сёння курсіруюць паміж Беларуссю і Кітаем 14 кантэйнерных цягнікоў, едучы ў Еўропу па Шаўковым шляху. Гэта гаворыць аб тым, што сапраўды "Вялікі камень" працуе".

Нараўне з камерцыйнымі аб'ектамі ў "Вялікім камені" ўжо пачынаюць праектаваць і сацыяльную інфраструктуру. Гэта жылыя дамы, паліклініка, гандлёвы цэнтр, пажарнае дэпо.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя