У "Вялікім камені" ўзводзяць шматфункцыянальны комплекс

5 октября 2021

"Вялікі камень" працягвае развівацца. У Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку вядзецца будаўніцтва важных аб'ектаў. Адзін з асноватворных - шматфункцыянальны комплекс. Ён адкрыецца ўжо ў наступным годзе. Цэнтр прызначаны для правядзення дзелавых і выставачных мерапрыемстваў, якія будуць спрыяць умацаванню супрацоўніцтва і дадуць новы віток развіццю парка.

Яшчэ адзін буйны аб'ект, які будуецца ў "Вялікім камені" - цэнтр "Факел". Гэта будучая платформа для навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і інавацыйных распрацовак.