У "Вялікім камені" з'явіцца цэнтр распрацовак электратэхналогій

4 марта 2020
Вялікабрытанія адкрые ў Беларусі цэнтр распрацовак электратэхналогій. Новы аб'ект размесціцца ў індустрыяльным парку "Вялікі камень". Гэта прадугледжвае доўгатэрміновая здзелка партнёраў з нашым "Белкамунмашам". Аб гэтым заяўлена сёння на форуме "Беларуска-брытанскі сезон  2020". Інавацыі ў аўтамабільную прамысловасць - адзін з галоўных акцэнтаў у двухбаковым супрацоўніцтве. Нагадаем, увосень у Нотынгем адправіўся першы беларускі электробус з правым рулём. А хутка ў Туманным Альбіёне з'явіцца і зборачная вытворчасць нашага высокатэхналагічнага транспарта. Візіт брытанскага бізнесу ў Беларусь накіраваны на развіццё новых сумесных праектаў. 

Вялікабрытанія - адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх партнёраў Беларусі 

Летась сумесны тавараабарот наблізіўся да двух з паловай мільярдаў долараў, прычым прадаём мы больш, чым купляем.