У "Вялікім камені" з'явіцца цэнтр інавацый

26 марта 2020
59 рэзідэнтаў з 16 краін і больш як паўмільярда прыцягнутых інвестыцый. З такімі вынікамі "Вялікі камень" падыходзіць да свайго 5-годдзя. Майскі юбілей інавацыйны кластар адзначыць адкрыццём новых важных інфраструктурных аб'ектаў. Сярод іх - цэнтр інавацый. Сюды будуць прыходзіць са стартапамі або нават проста з ідэямі, якія трэба трансфармаваць у гатовую бізнес-мадэль. Актыўнай аддачы чакаюць ад акадэмій навук дзвюх краін
Сёлета ў "Вялікім камені" пачнецца яшчэ адна вялікая будоўля - узвядзенне чыгуначнага мультымадальнага тэрмінала. Для гэтага прыцягнуць партнёраў не толькі з Кітая, яшчэ з Германіі, Швейцарыі і Расіі.