У індустрыяльным парку "Вялікі камень" - 60 кампаній-рэзідэнтаў

27 декабря 2019
Паўмільярда долараў прыцягнутых інвестыцый і 60 кампаній-рэзідэнтаў з усяго свету. Пра вынікі работы ў 2019 годзе нашым карэспандэнтам расказалі ў Кампаніі па развіцці Індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Гэты год быў для Парка даволі паспяховым. Завершана будаўніцтва ўсёй неабходнай інжынернай інфраструктуры на тэрыторыі так званага першага этапу - гэта 850 гектараў зямлі. Выпускаць рухавікі для МАЗаў на  прамысловай тэрыторыі Парка пачала сумесная кітайска-беларуская кампанія. Першыя навасёлы засяліліся ў арэндны дом на 156 кватэр. У наступным годзе плануецца будаўніцтва яшчэ двух жылых дамоў для работнікаў Парка.

Індустрыяльны парк "Вялікі камень" - найбуйнейшы сумесны праект Беларусі і Кітая. Першыя будаўнічыя працы на пляцоўцы ў Смалявіцкім раёне пачаліся ў 2015 годзе. На наступны год запланавана адкрыццё свайго чыгуначнага тэрмінала.