У "Вялікім камені" адкрылі Ганаровую дошку рэзідэнтаў і адзначылі лепшыя будаўнічыя праекты

13 мая 2019

Прыклад эканамічных магчымасцяў. "Вялікі камень". Сёння, у дзень заснавання Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка, адкрылі Ганаровую дошку рэзідэнтаў і адзначылі лепшыя будаўнічыя праекты. 28 кампаній ужо выпускаюць сваю прадукцыю ў сферы лагістыкі і навукова-даследчай дзейнасці. Напрыклад, дызельныя агрэгаты пастаўляюць на Мінскі аўтамабільны завод. У планах - супрацоўніцтва з прадпрыемствамі "Амкадор" і "Гомсельмаш". А суперкандэнсатары індустрыяльнага парка выкарыстоўваюцца ў беларускіх электробусах. Падчас ІІ  Еўрапейскіх гульняў аб'ёмы павялічаць удвая.

Новыя рэзідэнты, а ў "Вялікім камені" іх ужо 44, гэта і новыя рабочыя месцы. Пакуль што лічба набліжаецца да тысячы. Да канца года сям’я рэзідэнтаў папоўніцца. Для гэтага на інавацыйнай пляцоўцы паралельна развіваюць і сацыяльную інфраструктуру. У ліпені завершаць будаўніцтва першага шматкватэрнага дома. Таксама распрацаваны праект паліклінікі, школы і дзіцячага сада.