У "Вялікім камені" будуць выпускаць рухавікі ўнутранага згарання

14 октября 2019

Плюс яшчэ адно сумеснае высокатэхналагічнае  прадпрыемства ў "Вялікім камені".
У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку  адкрылі  завод па вытворчасці рухавікоў унутранага згарання "МАЗ-Вейчай". Сёння прайшла цырымонія афіцыйнага ўводу. Да гэтага тут выпусцілі доследна-прамысловую партыю прадукцыі - роўна тысячу ўзораў. Кошт праекта  20  мільёнаў долараў,  14  з іх - інвестыцыі з кітайскага боку. Вытворчая магутнасць пры адназменным  рэжыме працы  складзе 10 тысяч рухавікоў за год.  Пры павышэнні попыту  яшчэ можна будзе павялічыць удвая. 
Наступны этап кааперацыі - выпуск механічных каробак  перадач. Для гэтага таксама стварылі сумеснае прадпрыемства - "Фаст-МАЗ".  Ён можа запрацаваць  ужо праз год. Кошт праекта - 17 мільёнаў долараў. Дарэчы, да канца 2019 года  спіс прадпрыемстваў індустрыяльнага парка папоўніцца да 20-ці.