У "Вялікім камені" будуць вырабляць сонечныя батарэі і беспілотныя лятальныя апараты

13 апреля 2018

Пра гэта паведаміў дырэктар індустрыяльнага парка Аляксандр Ярашэнка ў рамках рабочага візіту прэм'ер-міністра на інавацыйную пляцоўку. Адразу два рэзідэнты - з Ізраіля і Кітая - зарэгістраваліся сёння, і ўжо сёлета плануюць пачаць будаўніцтва сваіх цэхаў. Андрэй Кабякоў агледзеў ужо гатовыя аб'екты "Вялікага каменя": гандлёва-выставачны комплекс, лагістычны склад і бізнес-цэнтр. За некалькі гадоў работы індустрыяльнага парка прыцягнута парадку мільярда долараў інвестыцый, а колькасць рэзідэнтаў дасягнула 33. У планах да канца года - пашырыць прадстаўніцтва да 40 кампаній і прыцягваць інвестараў з усяго свету.

Пасля наведвання шэрагу аб'ектаў Андрэй Кабякоў правёў нараду ў адным з офісных будынкаў парка. Галоўнымі тэмамі сталі рэалізацыя прадуктаў харчавання ў Кітай і правядзенне выставы "Белагра" на тэрыторыі "Вялікага каменя".