У Ціндаа беларуская дэлегацыя ўжо падпісала кантракты на агульную суму амаль 700 мільёнаў долараў

8 июня 2018

У кітайскім Ціндаа напярэдадні саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва беларуская дэлегацыя ўжо падпісала кантракты і пагадненні на агульную суму амаль 700 мільёнаў долараў. Дакументы накіраваны на развіццё ў нашай краіне сферы электрамабілебудавання, а таксама выхаду сельгаспрадукцыі на кітайскі рынак. Нагадаем, сёння Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Кітай з рабочым візітам для ўдзелу ў найбуйнейшым міжнародным форуме. Беларускі лідар правядзе і шэраг двухбаковых сустрэч, у тым ліку са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.