У цэнтры рэабілітацыі "Загор’е" размесцяць каля 200 кітайскіх студэнтаў

17 февраля 2020
У цэнтры рэабілітацыі "Загор’е" размесцяць каля 200 кітайскіх студэнтаў, якія вярнуліся ў Беларусь. Сёння ўжо прыбылі 32 чалавекі. Яны будуць жыць тут  два тыдні пад кантролем урачоў. Пры гэтым кожны з гэтых студэнтаў прайшоў 14-дзённы каранцін у Кітаі. Усе медыцынскія супрацоўнікі, якія будуць працаваць у "Загор’і", прайшлі дадатковую падрыхтоўку. 

Дарэчы, пяцёра беларусаў, якіх эвакуіравалі з Ухані ў Казахстан, вярнуліся на радзіму.

На гэтым тыдні на радзіму вернуцца яшчэ 10 беларусаў з Цюмені. Нашых грамадзян эвакуіравалі ў Расію з Кітая каля двух тыдняў таму.