У цэнтральным рэгіёне да выхаду ў палі ўжо гатова больш як 70 % аграрнай тэхнікі

11 марта 2020
Сельгасарганізацыі Беларусі рыхтуюцца да вясновых палявых работ. Зараз уся ўвага да тэхнікі. Перад пасяўной усе трактары, асабліва энерганасычаныя, павінны быць адрамантаваныя. У гэтыя дні ў кожным раёне працуюць інспектары дзяржтэхнагляду. Пасля агляду менавіта яны даюць фінальнае заключэнне. Так, у цэнтральным рэгіёне да выхаду ў палі ўжо гатова больш як 70 % аграрнай тэхнікі.  Дэдлайн для ўсяго аб'ёму рамонтных прац - 20 сакавіка. 

Мікалай Сляпіца, начальнік інспекцыі Дзяржтэхнагляду ўпраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама: "Звяртаецца ўвага пры правядзенні тэхагляду на якасць рамонту. На знешні выгляд тэхнікі, яна павінна быць падфарбаваная. І сёлета ёсць патрабаванне пастаяннай камісіі бяспекі руху пры Саўміне Беларусі - гэта абавязковая наяўнасць праблісковых маячкоў жоўта-аранжавага колеру".

Зараз у палях тэхніка закрывае вільгаць, уносіць угнаенні, а таксама падкормлівае азімыя. Сама ж вясновая сяўба, паводле слоў аграрыяў, пачнецца не раней за пачатак красавіка. Калі аптымальна прагрэецца глеба.